Главная
Карта сайта
Написать письмо
Культура и искусство Гродненской области
Главная » Новости
Новости
07.09.2018
Свята лесніка «Яго вялікасць - Лес»
Свята лесніка «Яго вялікасць - Лес» Свіслацкі раён, аг. Ціхаволя 16 верасеня 12:00 Усім гасцям і жыхарам раёна прадставіцца ўнікальная магчымасць убачыць багацце і прыгажосць Белавежскай пушчы, весела і з карысцю правесці свой выхадны дзень, пабываўшы на свяце - Дні работнікаў лесу і лесаперапрацоўчай прамысловасці, які пройдзе на тэрыторыі Язвінскага лясніцтва. Гасцінная гаспадыня Пушчы з насельнікамі гэтага ўнікальнага лесу – звярамі выйдзе са сваіх уладанняў, каб з усімі прысутнымі адсвяткаваць гэтае цудоўнае свята, на якім пройдзе ўшанаванне лепшых работнікаў лесу, канцэрт калектываў аматарскай творчасці Свіслацкага раёна, гульнёвыя праграмы. Падворкі свята запросяць усіх жадаючых: аматары парыбачыць на лясных азёрах пачастуюць зваранай на вогнішчы сапраўднай юшкай, самыя азартныя грыбнікі прыгатуюць грыбны суп, пушчанскія гаспадынькі ад душы напояць вас гарбатай на пушчанскіх травах з варэннем з лясных ягад, накормяць піражкамі і шашлыком. Свята завершыцца вясёлай танцавальна-забаўляльнай праграмай.