Главная
Карта сайта
Написать письмо
Культура и искусство Гродненской области
Главная » Новости
Новости
30.07.2018
Раклевічы гулі, як вулей: Свята мёду ў аграгарадку на Дзятлаўшчыне
Раклевічы гулі, як вулей: Свята мёду ў аграгарадку на Дзятлаўшчыне У нядзелю сапраўдныя пчаляры і проста аматары салодкага сабраліся ў аграгарадку Раклевічы на Свята мёду, якое другі год запар праходзіць тут у рамках раённага праекту “Дбайных людзей славім – весела час бавім”.

Для гасцей   працавала выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, маленькія наведвальнікі свята ацанілі надзіманыя горкі і батут, паласаваліся папкорнам і салодкай ватай.

IMG_8961.jpgIMG_8971.jpg

IMG_9020-1.jpg
У час адкрыцця Свята мёду прысутных павітаў старшыня Дзятлаўскага сельвыканкама Аляксандр Маркушэўскі:
 - Варта зазначыць, што “салодкае свята” ладзіцца ў Раклевічах нездарма: КСУП “Русь-Агра” шмат гадоў займаецца пчалярствам, у гаспадарцы – каля 70 пчоласем’яў, якія штогод прыносяць звыш 700 кілаграмаў мёду. Што тычыцца Дзятлаўскага сельсавета, то тут жывуць 12 пчаляроў, якія трымаюць 89 пчоласем’яў. На гэтым свяце вы зможаце даведацца больш пра мёд і пчолаў. Спадзяюся, гэта паспрыяе далейшаму развіццю пчалярства на Дзятлаўшчыне.
IMG_8973.jpgIMG_8982.jpg
Аповед пра ўнікальныя ўласцівасці мёду прадоўжыла вядучая Наталля Нагорная. Яна расказала, што на тэрыторыі камунальнага сельскагаспадарчаг унитарнага прадпрыемства “Русь-Агра” ў вёсцы Сілівонкі ёсць свая пасека. Там жывуць 52 пчаліныя сям’і, за якімі сочыць пчаляр Уладзімір Санюкевіч. Гаспадарка выкатвае мёд розных відаў – ліпавы, малінавы, грэчкавы, рознатраўны.
IMG_8990-1.jpgIMG_9024.jpg
Скарыстаўшы нагоду, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце сельгаспрадпрыемства “Русь-Агра” Вадзім Царык уручыў Падзячныя пісьмы і падарункі лепшым работнікам гаспадаркі.
IMG_9044.jpgIMG_9013-1.jpg
Пасля выступлення самадзейных артыстаў, Ірына Цяцерына запрасіла на сцэну каманды КСУПаў. На гэты раз іх чакала не традыцыйная вясёлая эстафета, а музычны конкурс “Угадай мелодзію”. Удзел у музычных баталіях прымалі пяць каманд – КСУП “Русь-Агра”, КСУП “Белагурна”, КСУП “Дварэц-Агра”, ААТ “Граніт-Агра”, КСУП “Жукоўшчына”. Яны годна справіліся з прапанаванымі выпрабаваннямі – адгадвалі мелодыі і самі спявалі песні, тэксты якіх выцягнулі ў час жараб’ёўкі. На працягу ўсёй гульні самыя высокія здольнасці да адгадвання мелодый дэманстравала каманда КСУП “Белагурна”, “на ўра” ў яе ўдзельнікаў атрымаўся і музычны нумар, таму журы прысудзіла белагурнаўцам галоўную ўзнагароду свята. Другое месца заняла каманда КСУП “Жукоўшчына”. Замкнулі тройку лідараў гаспадары пляцоўкі – каманда КСУП “Русь-Агра”. Пераможцы і ўдзельнікі конкурсу атрымалі салодкія прызы – скрыначкі з духмяным мёдам.