Главная
Карта сайта
Написать письмо
Культура и искусство Гродненской области
Главная » Новости
Новости
03.08.2017
Каменныя скульптуры ад студэнтаў акадэміі мастацтваў з'явяцца ў мікрараёнах Гродна
Каменныя скульптуры ад студэнтаў акадэміі мастацтваў з'явяцца ў мікрараёнах Гродна Практыка студэнтаў Беларускай  дзяржаўнай акадэміі  мастацтваў у  Гродна завяршылася перадачай гораду скульптурных кампазіцый. Іх тэматыка навеяна кінастужкамі, якія здымалі ў розныя гады ў нашым горадзе, у тым ліку фільма па раману Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”. 

Сем студэнтаў і выпускнікоў акадэміі з дацэнтам кафедры скульптуры Сяргеем Логвіным упершыню працавалі  на Гродзенскім камнеапрацоўчым заводзе  ААТ “Будоўля” ў Пушкарах. Ім для работы прывезлі валуны і камяні з палёў Гродзенскага раёна, а таксама выдзелілі адыходы вытворчасці камнеапрацоўчага завода – камяні з Карэліі і Польшы. Працы студэнтаў акадэміі будуць устаноўлены ў новых мікрараёнах горада. 

DPP_29871.JPG 

- Мы ўжо шмат гадоў праводзім на базе завода розныя пленэры, прадастаўляем месца, зыходныя матэрыялы,  інструмент і абсталяванне скульптарам, - распавядае дырэктар ААТ “Будоўля” Павел Бузук– Цяпер абсталёўваем пляцоўку і навес, дзе ў любое надвор”е могуць працаваць скульптары ці практыкавацца студэнты акадэміі мастацтваў. 

Раней на гэтым прадпрыемстве працавалі вядомыя скульптары Гродзеншчыны і Беларусі. У выніку з'явіліся скульптурныя кампазіцыі у парках Жылібера і Каложскім, памятны знак на Кургане Славы, на месцы Фары Вітаўта ў Гродна,  у Жыровіцкім манастыры, санаторыі “Азёрны” і іншыя. 
Гродзенская праўда