Главная
Карта сайта
Написать письмо
Культура и искусство Гродненской области
Главная » Новости
Новости
18.04.2017
18 красавіка – Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін
18 красавіка – Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін

18 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. Установамі культуры Гродзенскай вобласці запланаваны акцыі і мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтага дня.

Ва ўсіх раёнах Гродзенскай вобласці прайшлі мерапрыемствы па добраўпарадкаванню тэрыторыі аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны.
Установамі культуры вобласці  арганізаваны бясплатныя экскурсіі па аб’ектах гісторыка-культурнай спадчыны і гістарычным мясцінам: ў г. Гродна, Лідскім, Ашмянскім, Бераставіцкім, Дзятлаўскім, Навагрудскім, Шчучынскім раёнах.
Так, Лідскі гісторыка-мастацкі музей - экскурсіі “Лідскі замак – помнік архітэктуры XIV стагоддзя” і “Помнікі Вялікай Айчыннай вайны апавядаюць”. Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы - адчыненых дзвярэй у музеі і правядзе экскурсіі “Нашы святыні” і “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына”. Шчучынскі палац творчасці дзядей і моладзі адчыніў свае дзверы для бясплатнага наведвання палаца князёў Друцкіх-Любецкіх.
У Гродзенскім раённым культурна-інфармацыйным цэнтры - выстава выдавецкай дзейнасці “Турызм у Гродзенскім раёне” і прэзентацыя буклета “Гісторыка-культурная спадчына Гродзенскага раёна”.
Гэты днень, павінень яшчэ раз нагадаць нам аб неабходнасці захавання гістарычнага мінулага нашага народа, памяці нашых продкаў, зберажэння і адраджэння гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.