Главная
Карта сайта
Написать письмо
Культура и искусство Гродненской области
Главная » Литературное творчество
Литературное творчество

Гродненское областное отделение общественного объединения "Союз писателей Беларуси"

230023 г.Гродно, ул.Советская,д.31.к.39 тел.772630 (председатель – Кебич Людмила Антоновна) Сайт: www.pisateli.by Е-mail: www.postmaster@pisateli.by

Гродзенскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” створана 21 снежня 2005 года. Паэты, празаікі, дзіцячыя пісьменнікі, публіцысты, літаратурныя крытыкі, гумарысты, барды і спевакі, - кожны мае ад 2 да 14 выдадзеных аўтарскіх кніг, шмат публікацый у перыядычным друку на рускай і беларускай мовах. 

ГАА “СПБ” кіруецца агульным Статутам Саюза пісьменнікаў Беларусі, а ў творчасці – ступенню ўласнага таленту. Кірункамі дзейнасці пісьменнікаў Гродзеншчыны з’яўляюцца: арганізацыя выступленняў перад насельніцтвам горада і вобласці з мэтай папулярызацыі літаратурнай творчасці, правядзенне прэзентацый новых кніг, аўтарскіх вечарын; літаратурная праца з таленавітай моладдзю; удзел у мерапрыемствах, прысвечаных памятным літаратурным датам; паездкі па літаратурных мясцінах, цеснае супрацоўніцтва з установамі адукацыі і культуры, працоўнымі, ветэранскімі і грамадскімі арганізацыямі вобласці.

Мэты і задачы гродзенскіх пісьменнікаў самыя гуманныя і патрыятычныя, але ні ў якім разе не запалітызаваныя – стварыць у літаратуры вобраз цудоўнага Прынёманскага краю, адлюстраваць падзеі і з’явы, якія адбываліся і адбываюцца тут; паказаць сучаснага чалавека, яго асобаснае станаўленне і суадносіны з акаляючым светам рэальна, змястоўна, філасофскі, праўдзіва, на добрым мастацкім узроўні. Мяркуем. што ў нашых пісьменнікаў ёсць усе шансы для гэтага: і талент, і жаданне, і падтрымка абласных упраўленняў ідэалогііі і культуры Гродзенскага аблвыканкама, гарадскіх і раённых уладаў, а галоўнае – Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Больш падрабязныя звесткі пра членаў Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Саюза пісьменнікаў Беларусі”, іх уласныя творы вы зможаце знайсці на старонках афіцыйнага сайта.