Главная
Карта сайта
Написать письмо
Культура и искусство Гродненской области
Главная » Фестивали » Абласны фестываль народнай творчасцi ветэранскiх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”
Абласны фестываль народнай творчасцi ветэранскiх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”

Адным з вядучых накiрункаў дзейнасцi аматарскiх аб’яднанняў вобласцi з’яўляюцца клубы ветэранаў вайны i працы. У Гродзенскай вобласці працуе 26 ветэранскіх калектываў і вакальных груп, 17 з якіх маюць найменне “народны”. Яны створаны ў кожным раёне i праводзяць вялiкую работу па ваенна-патрыятычнаму выхаванню моладзi, удзельнiчаюць ва ўрачыстых мерапрыемствах, тэматычных вечарах i выступаюць галоўнымi ўдзельнiкамi абласных фестываляў народнай творчасцi ветэранскiх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”. Па традыцыi, кожны год фестываль прынiмаюць гг.Iўе i Ваўкавыск. Амаль штогод на фестывалi з’яўляецца новы “народны” калектыў.
Заснавальнікамі і арганізатарамі фестывалю з’яўляюцца ўпраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці. Суарганізатарамі мерапрыемства выступаюць абласны Савет ветэранаў вайны і працы, абласны камітэт прафсаюза работнікаў культуры, абласное аддзяленне Беларускага фонду міру.
Лепшыя харавыя калектывы ўдзельнічаюць у заключных мерапрыемствах Рэспубліканскага фестывалю “Не старэюць душой ветэраны” у г.Мінску.