Главная
Карта сайта
Написать письмо
Культура и искусство Гродненской области
Главная » Фестивали » Абласны фестываль народных (узорных) тэатральных калектываў “Лідскія тэатральныя сустрэчы”
Абласны фестываль народных (узорных) тэатральных калектываў “Лідскія тэатральныя сустрэчы”

   На Гродзеншчыне стаў традыцыйным абласны фестываль народных і  узорных тэатраў, які  з 1996 года праводзіцца раз у два гады.
Па свайму напрамку фестываль з’яўляецца творчай справаздачай, на якую прадстаўляюцца лепшыя спектаклі народных,  узорных і заслужаных тэатраў вобласці.  Спачатку праводзяцца раённыя агляды-конкурсы  тэатральных калектываў, дзе вызначаюцца лепшыя, і яны атрымліваюць «пуцёўку» на абласны фестываль, які сёння праходзіць у ІІ этапа: І тур – конкурс народных тэатральных калектываў “Лідскія тэатральныя сустрэчы” (г.Ліда) і ІІ тур – конкурс узорных тэатральных калектываў «Слонімскія цудадзействы» (г.Слонім).
Тэатральныя калектывы прадстаўляюць спектаклі па творах нацыянальнай і сусветнай драматургіі на рускай ці беларускай мовах. Журы вызначае і ўзнагароджвае лепшыя калектывы памятнымі прызамі і дыпломамі “Лаўрэата” І, ІІ, ІІІ ступеняў, а таксама спецыяльнымі прызамі і дыпломамі ў наступных намінацыях:      
-за лепшую рэжысуру;
-за лепшае  сцэнічнае ўвасабленне твораў нацыянальнай драматургіі;
-за ўдалы творчы эксперымент;
-за лепшую жаночую ролю;
-за лепшую мужчынскую ролю;
-за лепшую ролю другога плана;
-за лепшую сцэнаграфію;
-за лепшае музычнае афармленне;
- за лепшы акцёрскі ансамбль;
- за лепшы дэбют.
Абласны фестываль народных і ўзорных тэатраў дазваляе аматарам  тэатральнага  мастацтва ацаніць вынікі сваёй працы, павучыцца ў лепшых, пераняць іх вопыт. З мэтай творчай вучобы на фестываль запрашаюцца рэжысёры і загадчыкі пастановачнай часткай народных і ўзорных тэатраў, кіраўнікі вядучых тэатральных калектываў вобласці, спецыялісты раённых метадычных цэнтраў і раённых Дамоў культуры.