Главная
Карта сайта
Написать письмо
Культура и искусство Гродненской области
Главная » Фестивали » Абласны адкрыты фестываль танца «Гарадзенскія карункі»
Абласны адкрыты фестываль танца «Гарадзенскія карункі»

У г.Гродна адзін раз у два гады праводзіцца абласны адкрыты фестываль танца «Гарадзенскія карункі». 21 мая 2011г. у ім прымала ўдзел 26 танцавальных калектываў з вобласці і госці: акадэмічны ансамбль песні і танца “Куён” універсітэта г.Лодзь (Рэспубліка Польшча), ансамбль танца кафедры харэаграфіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, танцавальны дуэт “Энігма” Гродзенскай абласной філармоніі.

Журы, якое ўзначальвала С.В.Гуткоўская (прафесар, кандыдат філалагічных навук, загадчык кафедры харэаграфіі УА “БДУКіМ”), журы прагледзела 46 конкурсных нумароў. Выступленне калектываў журы ацэньвала па 2-х узроставых катэгорыях: дзіцячай (6 -14 гадоў), дарослай (ад 15 гадоў) па ўсім напрамкам харэаграфічнага жанра (класічны, бальны, народна-сцэнічны, фальклорны, эстрадны, сучасны і інш.).

У дзіцячай узроставай катэгорыі лаўрэатамі І ступені сталі: узорны тэатр эстрадна-спартыўнага танца “Каскад” Слонімскага РДК (бальна-спартыўны танец), заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца “Мішутка” Смаргонскага завода аптычнага станкабудавання (народна-сцэнічны танец), заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца “Лялечкі” Абухаўскага ЦКіВЧ Гродзенскага раёна (эстрадны танец).

У дарослай узроставай катэгорыі лаўрэаты І ступені: заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь “Гарадзенскія карункі” УА “Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў”, які, дарэчы, прызналі лепшым у выкананні народна-сцэнічнага і эстраднага танцаў, акадэмічны ансамбль песні і танца “Куён” універсітэта г.Лодзь, Рэспубліка Польшча (фальклорны танец).