Главная
Карта сайта
Написать письмо
Культура и искусство Гродненской области
Главная » Фестивали » Абласны адкрыты фестываль гульнi “Карнавал весялосці”
Абласны адкрыты фестываль гульнi “Карнавал весялосці”

Добрай традыцыяй на Гродзеншчыне стала правядзенне адкрытага абласнога фестывалю гульні “Карнавал весялосці”. Арганізаваны ўпраўленнем культуры Гродзенскага аблвыканкама, абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці, фестываль выклікае ў душах людзей самыя добрыя і чыстыя пачуцці. І ўсё гэта - праз гульню! Гарэзлівую, завадную, поўную непасрэднасці, шчырасці і цёплага гумару.

Праходзіць фестываль адзін раз у тры гады на гасціннай Воранаўскай зямлі. Прымаюць удзел у ім народныя тэатры гульні, а таксама госці з Польшчы, Літвы, Калінінграда. Пераможцы фестывалю ўзнагароджваюцца дыпломам лаўрэата і дыпломамі І, ІІ і ІІІ ступені, каштоўнымі падарункамі.

Галоўным накірункам фестывалю з’яўляецца адраджэнне нацыянальных культурных традыцый, стварэнне, з улікам нашага часу, уласных гульнёвых праграм, вясёлых, яркіх, індывідуальных. На кожным фестывалі адкрываюцца новыя зоркі сярод майстроў добрага настрою, новыя імёны і калектывы.